воскресенье, 2 марта 2014 г.

Слава Украине!

Невозможно промолчать в это сложное для Украины время и не выразить нашу скорбь и горечь утраты множества наших героически погибших людей в противостоянии в Киеве за свободную и правовую Украину. В нашей клинике работают врачи, ассистенты и администраторы со всей Украины. И мы все одели траурные ленты в знак скорби по погибшим.

Спасибо всем пациентам из России, которые позвонили мне лично и беспокоились о происходящем в Украине. Спасибо, что верите нам (простым врачам), а не вашему телевидению. Ваши слова поддержки очень нам нужны!

Как директор клиники хочу отметить, что наши цены остаются прежними и режим оказания неотложной помощи так же. 

Мы всем сердцем с народом Украины!!!

2 комментария:

Леся комментирует...

Вялікая падзяка, сапраўды, выдатнаму доктару, Ганне Іванаўне, а таксама яе асістэнту, Уладзіміру! Дзякуй за Вашу працу, за тое,што не адмовилі ў дапамозе нашаму хлопчыку. У той час,калі на Радзіме, у Беларусі, нам адмовілі ў лячэнні нашага дзіцяці. У клініцы "MamaDentist", без лішніх словаў і трызненняў на конт таго, як можна было запусціць зубы свайго дзіця да такога стану (чаго мы не мала наслухаліся ў дома), Ганна Іванаўна папросту спакойна ўзялася за гэтую работу і зрабіла яе вельмі быстра (12 зубой за 2 дні) і якасна. У дзіцяці ніякага стрэсу))) Выйшаў з клінікі, як ні ў чым не бывала. Мы вельмі ўдзячныя лёсу і водгукам іншых беларусаў, якія ўжо лячылі сваіх дзетак ў клініцы "MamaDentist". Дзякуючы ім, два тыдні бяссонных начэй з-за пошукай выйсця,як бы дапамагчы свайму дзіцяці, адступіў наш душэўны неспакой. Шкада, што ў 21 стагоддзі, мы вымушаны ехаць у суседнюю краіну, бо ў роднай, маленькія дзеці з гэткай праблемай (ранні дзіцячы карыес), могуць быць удастоены толькі пасрэбраванем зубак.Гэта нават дзіка! І вельмі балюча для бацькоў, калі дзіцяці са 100% паказаннямі да лячэння, адмаўляюць дактары ссылаючыся на маленькі ўзрост. Або прапаноўваюць агульны наркоз, што для нашага хлопца, ў якога на 16 тыдні цяжарнасці былі выяўленны шматлікія кісты сасудзістых спляценняў галаўнога мозга, папросту неапраўданая рызыка. Тым яшчэ каштоўней і выдатней гэтая клініка, што неўзіраючы на тое, што дзіця плача (у сілу свайго ўзросту яшчэ не разумее,што з ім адбываецца) гэта, зразумелла,нелёгка працаваць ў такіх абставінах, але дзеля здароўя дзяцей дактары гатовыя працаваць ў такіх "стрэсавых" абставінах. За што ім яшчэ раз вялікі дзякуй. Вялікая павага, вялікім прафесіяналам, людзям невыпадковым у сваёй прафессіі. Дзякуй, украінскай зямлі за такіх дочак і сыноў, да якіх за дапамогай з'язджаюцца людзі з усяго свету.
Удзячныя лёсу, за тое,што патрапілі ў Кіеў менавіта ў гэты час. Дзе на ўласныя вочы маглі пабачыць Майдан Незалежнасці. Заглянуць у мужныя вочы хлопцаў і дзяўчат, паразмаўляць з пажалым казаком, які паказваў гільзы ад патрона,якімі расстрэльвалі "нябесную сотню". За тое, што людзі прыносяць свечы, абразкі і кветкі і моляцца за сваіх вызваліцеляў. За старых,за маладых, за людзей, якія з дзецьмі прыходзяць пасля работы папросту паслухаць выступоўцаў. За тое, што я яшчэ ніколі не бачыла, такой еднасці, што такая колькасць людзей ператварылася ў адзіны арганізм з адзінымі ідэямі і мэтай.
Дзякуй Украіне за Майдан, таму што,гэта сімвал чалавечай годнасці,доказ таго, што людзям пасілам зкінуць аковы сістэмы. Жахлівай, пачварнай сістэмы. Дзе годнасць чалавечага жыцця-нікчэмна, парушэнні закону і злачынствы-норма.Вы паказалі ўсяму свету, што такое дэмакратыя-гэта ўлада народа. а людзі, якіх Вы прызначаеце адстойаць Вашыя інтарэсы, гэта ўсяго пешкі ў руках народа, а не наадварот. Вы далі надзею,.. мацнейшае пачуцце...І за гэта Вам, вялікі дзякуй!
Слава Украіне! Героям слава! Жыве Беларусь!
Дай Бог!

Таня комментирует...

Все будет у вас хорошо и прекрасно. Всего вам наилучшего и спасибо за вашу работу, каждый раз вас вспоминаю смотря на своего ребенка. Продолжайте дальше делать радость нашим деткам.